«Колеры роднага краю

18.04.2023

«Колеры роднага краю» — пад такой назвай 18 красавіка 2023 г. ў нашым садзе прайшло мерапрыемства, на якім супрацоўнікі дзіцячага адзела бібліятэкі пазнаёмілі выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп з прыродай Беларусі.

Супрацоўнікі расказалі пра разнастайнасць жывёльнага і расліннага свету нашай Радзімы. З іх дапамогай дзеці даведаліся шмат новага пра жыццё мурашоў, павукоў, камароў; пра птушак кулікоў; пра сакрэты кветак, залатое дрэва ліпу, равесніцу дыназаўраў сасну. Напрыканцы сустрэчы дзеці з дапамогай каляровых фарбаў і паветраных шарыкаў намалявалі прыгожыя кветкі.Такі незвычайны спосаб малявання ім вельмі спадабаўся.