21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб тым багацці, якім мы валодаем ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі. Адзiн дзень – гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачын.
Наш дзіцячы садок таксама адзначыў свята роднай мовы.

Супрацоўнікі дзіцячага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага Бебес Валянціна Міхайлаўна і Нікалайчук Вольга Мікалаеўна правялі мерапрымства «Краіна ветлівых слоў» для дзяцей сярэдняй і старэйшай груп нашага саду.

Дзеці чыталі вершы на беларускай мове, спявалі песні, пагулялі ў гульню «Краіна ветлівых слоў».

Бібліятэкар В. М. Нікалайчук пазнаёміла дзяцей з беларускімі кнігамі серыі «Маленькі прафесар». Разам змайстравалі вежу з ветлівых слоў.

Усім было вельмі цікава, бо зносіны з кнігамі духоўна ўзбагачаюць маленькага чалавека, робяць яго дабрэй і выдатней. У заключэнне, бібліятэкары запрасілі ўсіх дзяцей у бібліятэку.