Сустрэча з супрацоўнікамі бібліятэкі

09.04.2024

9 красавіка 2024 г. супрацоўнікі дзіцячага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкагка зладзілі сустрэчу з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп дзіцячага сада № 3 г. Брэста.

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым фальклор і народныя гульні. Знаёмства з імі дапамагае выхаванню патрыятызму, любові да малой радзімы і ўсяго таго, што нас акружае. Падчас мерапрыемства дзеткі пазнаёміліся з беларускімі легендамі і паданнямі, прыказкамі і прымаўкамі, навучыліся гуляць ў гульню «Буслік», а потым старэйшыя дзеткі зрабілі птушку — сімвал Беларусі — у тэхніцы арыгамі.